Тэст па сучаснай беларускай мове

  1. Дапоўніце сказ:

Самы кароткі членападзельны элемент  вуснага маўлення, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Частка фанетычнага слова, якая вымаўляецца адным штуршком выдыхнутага паветра і характарызуецца ўзмацненнем гучнасці – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Навука аб складзе і складападзеле – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Узаемапрыстасаванне гукаў розных класаў (галосных і зычных), якія стаяць у моўнай плыні побач – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Прыпадабненне зычных да зычных і галосных да галосных у межах фанетычнага слова – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Распадабненне зычных або галосных па якой-небудзь прымеце – гэта….

  1. Дапоўніце сказ:

Фанетычная  змена, пры якой аднолькавыя або падобныя гукі сцягваюцца ў адзін гук – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Фанетычная з’ява, пры якой з этымалагічных трох- і чатырохгукавых спалучэнняў выпадаюць асобныя гукі  – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Выпадзенне са слова аднаго са складоў – гэта…

  1. Дапоўніце сказ:

Устаўка гукаў у выпадку збегу галосных або зычных у слове – гэта…

11.Адзначце асноўныя фанетычныя адзінкі.

а) націск;

б) фанетычная фраза;

в) афікс;

г) трахея;

д) гук.

 

12.Адзначце правільнае:

Паводле месца ўтварэння галосныя гукі падзяляюцца на.

а) губна-губныя;

б) губна-зубныя;

в) пярэдняга рада;

г) задняга рада;

д) сярэдняга рада.

 

  1. Адзначце галосны гук задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны.

а) [ы];

б) [э];

в) [а];

г)   [і];

д)  [о].

 

  1. Адзначце зычны гук санорны, змычна-праходны насавы, губна-губны, цвёрды.

а)  [п];

б)  [м];

в)  [р];

г)  [й];

д)  [ў].

 

  1. Адзначце зацвярдзелыя зычныя.

а)  [ч];

б)  [п];

в)  [ц];

г)   [дж];

д)   [ж].

 

 

  1. Адзначце шумныя звонкія зычныя гукі.

а)  [б];

б)  [в];

в)  [р];

г)   [с’];

д)   [дз’].

 

 

  1. Адзначце санорныя зычныя гукі.

а)  [м];

б)  [д];

в)  [г];

г)   [р];

д)   [в’].

 

 

  1. Адзначце зычныя гукі, якія не маюць парных па глухасці-звонкасці

 

а)  [дз’];

б)  [м];

в)  [ч];

г)   [р];

д)   [ц’].

 

 

  1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі галосных:

 

а)  дух – дыхаць;

б)   мова – вымаўленне;

в)   вечар – вячоркі;

г)   цэбар – цабэрак;

д)   глотка – глыток.

 

 

  1. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі галосных:

 

а)  цэгла – цагельня;

б)  лятаць – лётчык;

в) сон – сну;

 

г)   плесці – плот;

д)   каваць – кую.

 

21.Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі зычных:

 

а)  дух – душа;

б)   мова – вымаўленне;

в) музыка – музычны;

 

г)    берагі – бераг;

д)   хрэст – хрышчэнне.

 

 

  1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі зычных:

 

а)   арэх – арэшак;

б)  лятаць – лётчык;

в) дубы – дуб;

 

г)  луг – на лузе;

д)   спаць – спі.

 

 

23.Адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбваецца асіміляцыя зычных:

 

а)  снег;

б)  дуб;

в) у лыжцы;

 

г)  птаства;

д) сшытак.

 

  1. Адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбваецца дысіміляцыя зычных:

а)  што;

б)  метр;

в) калідор;

 

г)  хто;

д) далонь.

 

 

:

  1. Адзначце словы з выбухным зычным [г]:

 

а)  гарызонт;

б)  галантарэя;

в) гірса;

 

г) гільза;

д) грамада.

 

 

  1. Адзначце словы з фрыкатыўны зычным [γ]:

а)   гісторыя;

б)  глытаць;

в) ганак;

 

г) гуз;

д) гарсэт.

 

 

27.Адзначце словы са сцяжэннем зычных гукаў.

 

а)  нясвіжскі;

б)  хараство;

в)брэсцкі;

 

г)казанскі;

д) мноства.

 

 

  1. Адзначце словы са спрашчэннем зычных гукаў

 

а)  сонца;

б)  выязны;

в)  дзе;

г)   баласны;

д)   асенні.

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх літара і абазначае два гукі.

 

а)   контрігра;

б)  міжінстытуцкі;

в)   аб’інець;

г)   у здароўі;

д)  краіна.

 

 

30.Адзначце словы, у якіх падкрэсленыя літары абазначаюць гукі ў слабай пазіцыі.

а)  акно;

б) Вадохрышча;

в)  бабка;

г) бярозавік;

д) казка.

 

 

31.Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар дж абазначае адзін гук.

а)   аджыць;

б)   паджылкі;

в)   адраджэнне;

 

г) хаджу;

д)   нараджэнне

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх спалучэнне літар дз абазначае два гукі.

а)   падзея;

б)  дзверы;

в)  падземка;

г)  адзвінець;

д) падзяліць.

 

  1. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных.

а) Палессе;

б) Аксіння;

в)  мышшу;

г)   аддзячыць;

д)  рассыпаць.

 

  1. Адзначце словы з асіміляцыяй зычных па мяккасці

а)дзверы;

б)счарсцвець;

в)  схіліцца;

г)  скінуць;

д) мясціна.

 

 

  1. Адзначце словы з нерухомым націскам

а) адзінаццаць;

б) далонь;

в) рука;

г) несці;

д) віць.

 

  1. Адзначце словы, у якіх правільна падкрэслены націскны склад

 

а)  спіна;

б)   збажына;

в)  вусы;

г)  цяжар;

д)  гліняны.

 

 

  1. Адзначце асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

а)  фанетычны;

б) гукавы;

в) складовы;

г)  фанематчны

д)  лексіка-граматычны.

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх зычны в прыстаўны

а)  вогненны;

б) вуліца;

в) вольны;

г)  вачаняты;

д) вокны.

 

 

  1. Адзначце ётаваныя літары

а)  у;

б) о;

в) е;

г)  і;

д) ю.

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх галосны і прыстаўны:

а)  іголка;

б) імчыць;

в) імпэт;

г)  інтэлігент;

д) ільготы.

 

  1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

а)  абсаджаны;

б) футбол;

в)з лесу;

г)  не жыў;

д) прыйдзе.

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а.

 

а)  с…крэтнасць;

б)  д…брабыт;

в)   выс…кароднасць;

г)   ар…хападобны;

д)   т…нкастволы.

 

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

а)  м…тровы;

б)  зан…пад;

в)   зав…зь;

г) пап…лішча;

д)  с…зон.

 

  1. Адзначце слова, якое пішацца з вялікай літары

 

а)  (С,с)луцкія паясы;

б)  (Д,д)рыгавічы;

в)  (С,с)аламонава рашэнне;

г)  (К,к)ракаўскія вулачкі;

д)  (П,п)ушкінскія чытанні.

 

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў.

а)  горад …ральск;

б)  плакаць на…зрыд;

в) слова…тварэнне;

г)  па…сюдна;

д)   Штра…с.

 

  1. Адзначце словы з прыстаўнымі зычнымі гукамі.

а)   …очы;

б)  …усны;

в) …ордэн;

г)  …уніят;

д)   …эты.

 

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца в:

а)  …усаты (чалавек);

б)  на…обмацак;

в)   …астрэйшы;

г)    …абласны;

д) …оптыка.

 

48.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца і.

а)   дэз…нтэгратар;

б)   гіпер…нфляцыя;

в)  пан…сламізм;

г)   звыш…дэйны;

д)   аб…ржавелы.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ы

а)   д…сцыпліна;

б) аб…мшэлы;

в)  дэз…нфіцыраваць;

г) супер…нтэлектуал;

д)  перад…мперскі.

 

50.Адзначце словы, дзе трэба ўставіць літару с:

а) ды…баланс;

б)дэ…урбанізацыя;

в)  бя…’ядзерны;

г) ра…шчодрыцца;

д)  небя…грэшны.

 

 

 

Ключы да тэсту

 

1. Гук

11. а,б,д

21. а,б,в,д

31. в, г ,д

41. а,б,в,г

2. Склад

12  в, г, д

22. б,в,д

32. в, г

42. а,б,в,д

3. Сілабіка

13.  д

23. а, в, д

33. а, б, в

43. б,в,г

4. Акамадацыя

14. б

24. а,в,г

34. а, б, д

44. д

5. Асіміляцыя

15. а, в, г, д

25. в, г

35. а, б

45. б,в,г

6. Дысіміляцыя

16. а, д

26. а,б

36. а,в,д

46. а,б,д

7.  Сцяжэнне

17. а, г, д

27. а,б,в,д

37. б, в

47. а,б,в

8. Спрашчэнне

18. б, г

28. а,б,в,г

38. а, б, г, д

48. б,в,г

9. Гаплалогія

19 б,в,г

29. в,  г, д

39. в, г ,д

49. а,в,д

10. Эпентэза

20. в,г,д

30. в, г, д

40. б, д

50. а,г

 

 

 

Ацэнка тэматычнага тэсту

 

Балы

Аб’ём і правільнасць выканання задання

1

Правільна выканана менш, чым на 2 балы

2

Правільна выканана 20 % заданняў

3

Правільна выканана 30 % заданняў

4

Правільна выканана 40 % заданняў

5

Правільна выканана 50 % заданняў

6

Правільна выканана 60 % заданняў

7

Правільна выканана 70 % заданняў

8

Правільна выканана 80 % заданняў

9

Правільна выканана 90 % заданняў

10

Правільна выкананы  ўсе заданні